7 кастрычніка 1939 г. у вёсцы
Парэчча на Піншчыне мясцовыя мужыкі забілі
Рамана Скірмунта – прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча. У 1918 годзе Скірмунт ўзначальваў урад
Беларускай Народнай Рэспублікі. Менавіта ён зрабіў Пагоню гербам БНР.
Даследчык біяграфіі палітыка, аўтар кнігі “Раман Скірмунт (1868–1939). Жыццяпіс грамадзяніна Краю”, прафесар, гісторык Інстытуту славістыкі Польскай Акадэміі навук Аляксандр Смалянчук перакананы, што менавіта Скірмунт адным з першых агучыў ідэю незалежнасці БНР. Але хто ў 1939 г. мог стаяць за забойствам састарэлага і адыйшоўшага ад спраў дзеяча? Як мясцовыя жыхары ўспрынялі яго смерць? І чаму ў Парэччы адразу дзве магілы Раману Скірмунту і ягонаму сваяку? Каментуе Алесь Смалянчук.
Алесь Смалянчук: Я упэўнены, на забойства Рамана Скірмунта быў загад НКВД
7 кастрычніка 1939 г. у вёсцы Парэчча на Піншчыне мясцовыя мужыкі забілі Рамана Скірмунта – прадпрымальніка, ідэолага «краёвасці», беларускага і польскага палітыка і грамадскага дзеяча. У 1918 годзе Скірмунт ўзначальваў урад Беларускай Народнай Рэспублікі.…