Новыя падрабязнасці пра маньяка, які забіў 8 дзяўчынакДзяржаўны канал распавёў больш пра жыхара Магі…

Новыя падрабязнасці пра маньяка, які забіў 8 дзяўчынак

Дзяржаўны канал распавёў больш пра жыхара Магілёва, які ў 90-х гвалтаваў і забіваў маладых беларусак ва ўзросце ад 12 да 20 гадоў.

Асцярожна, жудасныя факты!

Увесь гэты час ён працаваў на «Магілёўліфтмаш». Дома, дзе ён жыў адзін, знайшлі шмат дзіцячых і жаночых рэчаў. Паводле сюжэту, да сцяны быў прымацаваны ноўтбук, на якім бесперапынна трансліравалася парнаграфія.

Першая ягоная ахвяра была ў Магілёве ў 96-м. Маньяк задушыў і згвалціў 17-ці гадовую дзяўчыну. Другой ахвярай стала ўжо 12-гадовая беларуска, якую ён таксама задушыў і згвалціў.

Потым былі забойства ў Віцебску, Воршы, Барысаве. Апошняе адбылося ў Жодзіна. Маньяк забіў нажом дзяўчыну проста ў кватэры. На жываце забітай дзяўчынкі ён выразаў крыж, а яшчэ спрабаваў адрэзаць грудзі, каб «паспрабаваць на смак».

Затрымалі яго некалькі дзён таму, калі ён ехаў па горадзе на ровары.