“Самы распаўсюджаны экспанат любога беларускага музэю — лапці як увасабленьне нашых каранёў, з чым я…

“Самы распаўсюджаны экспанат любога беларускага музэю — лапці як увасабленьне нашых каранёў, з чым я катэгарычна ня згодны. Лапці — гэта звычайны спэцабутак, якім карысталіся нашыя продкі, калі ішлі на працу або ў лес. А на сьвяты і ў царкву яны надзявалі боты. Усяму гэтаму адпавядае гістарычны стэрэатып: калі беларусы — значыць, сяляне. Хто нашы продкі? Тыя, хто хадзіў у лапцях ды з косамі. А ў нас прысутнічалі і іншыя саслоўі — магнаты, шляхта, гараджане. Яны апраналі на сябе цяжкія дасьпехі, бралі ў рукі вялізныя мячы і йшлі абараняць радзіму ад ворагаў. Вось гэтыя экспанаты і трэба ўсюды выстаўляць як сімвал непераможнасьці нашага народу!”

Юры Жыгамонт