
Увага, дзеці! Як Лукашэнка заблакаваў міжнародныя ўсынаўленні – і 200 сірот з Беларусі не аддаюць прыёмным бацькам.
Каля 200 беларускіх дзяцей чакаюць сустрэчы з італьянскімі бацькамі. Пра гэта «Бюро» паведаміла арганізацыя Associazione Adozioni Alfabeto, якая займаецца міжнароднымі ўсынаўленнямі.
Большасць гэтых беларускіх сірот, высветліла «Бюро», старэйшыя за 12 гадоў і маюць праблемы са здароўем. З прытулкаў іх не адпускаюць, таму што рэжым Лукашэнкі бачыць у іх інструмент для палітычных маніпуляцый.
Што адбываецца з беларускімі сіротамі і міжнародным усынаўленнем у Беларусі – ў новым расследаванні «Бюро».