
Дзярждэпартамент ЗША: Беларусь засталася ў пераліку дзяржаў, якія займаюцца гандлем людзей
https://smarturl.click/ggjg4
Беларусь другі год трапіла ў асобны пералік тых дзяржаў, дзе да гандлю людзьмі датычны ўрад. Агулам такіх дзяржаў 13, па іх ёсьць дакумэнтальна пацьверджаная «палітыка або мадэль» гандлю людзьмі, гандлю людзьмі ў праграмах, якія фінансуюцца ўрадам, прымусовая праца ў дзяржаўных мэдычных службах або іншых сэктарах, сэксуальнае рабства ў дзяржаўных лягерах або найм ці вэрбаваньне дзяцей-салдатаў.
Гэта: Афганістан, Беларусь, М’янма, Кітай, Куба, Эрытрэя, Іран, Паўночная Карэя, Расея, Паўднёвы Судан, Судан, Сырыя і Камбоджа. Летась у гэты пералік уваходзіў яшчэ і Туркмэністан.