Зняволены Пачобут перанёс аперацыю Як паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс,…

Зняволены Пачобут перанёс аперацыю

Як паведаміла старшыня неафіцыйнага Саюза палякаў Анжаліка Борыс, у яго гіпертанія і арытмія, а ў верасні яму зрабілі аперацыю на скуры ў турэмным шпіталі.

Борыс адзначыла, што падчас сустрэчы 23 верасня Пачобут сказаў, што атрымлівае неабходныя лекі і нават набраў вагу ў шпіталі. Пры гэтым яго жонку да яго не пускаюць, у той час як сама Борыс ужо двойчы магла наведаць журналіста ў калоніі №1 у Наваполацку.

Яна таксама распавяла, што вядзе перамовы аб вызваленні Пачобута і з беларускім, і з польскім бокам, у тым ліку асабіста звярталася да Лукашэнкі. Пры гэтым кіраўніца СПБ падкрэсліла, што не заключала з уладамі ніякіх здзелак і не падпісвала пагадненняў.

Пачобут быў асуджаны ў лютым 2023 года на 8 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пытанне яго вызвалення застаецца прыярытэтам для польскіх уладаў, аднак афіцыйны Менск пакуль не даў згоды.

Падрабязнасці — па спасылцы