Лёс Аляхновіча, або РБ як сучасны працяг БССР (СССР)Абінавачвані таго часу вельмі падобныя да сённяш…

Лёс Аляхновіча, або РБ як сучасны працяг БССР (СССР)

Абінавачвані таго часу вельмі падобныя да сённяшніх па сфабрыкаваных палітычных справах. Калі ў «шпіянажы на карысць Польшчы» нічога не змянілася, то ў артыкуле «ўдзел у арганізацыі ці садзейнічанне арганізацыі, якая дзейнічае ў напрамку дапамогі міжнароднай буржуазіі» міжнародная буржуазія саступіла месца «экстрэмістам» і «тэрарыстам».

Саветы пачалі дыскрэдытацыю Аляхновіча праз «грамадоўцаў», якія наіўна верылі ўсяму, што прыходзіла з Менску. ГПУ распаўсюджвала весткі пра тое, што ён быццам польскі шпіён, а польскія газеты — што савецкі. «Менск загадаў — Вiльня паслухмяна паслухала…»

У камеру закінулі таксама ксяндза, які быў у адным з ім лагеры. Ад яго Аляхновіч даведаўся, што разам з яшчэ двума ксяндзамі іх перавезлі з Салаўкоў аж на аэраплане! Ніхто з іх не разумеў у чым справа, але прыйшлі да высновы, што іх хочуць абмяняць. Здагадкі і дапушчэнні вельмі вымотвалі псіхічна. Ксяндзоў сапраўды вызвалілі — іх абмяняла Літва. Як тут не прыгадаць тых беларускіх ксяндзоў, якія цяпер таксама сядзяць у беларускіх засценках ні за што, спадзеючыся толькі на тое, што іх дапамогуць вызваліць калі не Святы Прастол, то Польшча, бо каталіцкі касцёл прыраўняны рэжымам Лукашэнкі да польскага, а значыць варожага.

На заўтра яго пасадзілі на цягнік да Менска, там да — Коласава і мяжы. «Углядаюся ў надпіс: «Коммунизм сметет все границы», які бачыў гэтак даўно — у лістападзе 1926 г., калі ехаў у Савецкае гаспадарства з вераю ў магчымасць беларускае культурнае працы там — у БССР. Тады гэтак сама была восень, але я ехаў з надзеяй на вясну ў сэрцы. Сёння варочаюся, бадзяка, у вастрожным бушлаце, працверазіўшыся на Салаўках, шчаслівы, што праз момант нага мая пераступіць мяжу краіны «будаўніцтва сацыялізму» — у адваротным кірунку. І сёння восень, але ў маёй душы цяпер светла, сонечна, радасна…»

Кашмар для Аляхновіча мінуў не на доўга, у верасні 1939 года Чырвоная Армія заняла Вільню, і драматург быў вымушаны хавацца ад савецкіх катаванняў, лагераў ці расстрэлу на кватэрах знаёмых.

https://nashaniva.com/377742

«У капцюрох ГПУ». Стагоддзе небяспечнай наіўнасці і дарэмных мараў беларускай эміграцыі

У 1920‑я бальшавікам удалося адурманіць частку беларускіх дзеячаў за мяжой і завабіць у «беларускі П’емонт», які аказаўся смяротнай пасткай