
Дэпартаваныя з Беларусі палітвязні фармальна дагэтуль знаходзяцца ў калоніях. Шмат у каго з іх (а, магчыма, і ні ў кога — мы проста не можам апытаць усіх) на руках няма даведкі пра вызваленне.
А яна важная, таму што, па-першае, засвядчае, што яны сапраўды вызваленыя (а не, напрыклад, збеглі з-за кратаў). А па-другое, у даведцы ўказаная падстава іх вызвалення: “памілаванне”, умоўна-датэрміновае, заканчэнне тэрміну зняволення ці іншае.
Калі палітвязні, дэпартаваныя з Беларусі, спрабуюць атрымаць такую даведку, ім адмаўляюць на падставе, што іх тэрміны яшчэ не скончыліся. Без даведкі ў іх няма магчымасці адстойваць свае правы на радзіме. А, вяртаючыся, яны проста трапяць назад у калоніі — магчыма, менавіта так з юрыдычнага гледзішча тлумачыцца тое, як улады паступілі з Мікалаем Статкевічам.
Гэта каб вы крыху лепш разумелі ўмовы, на якіх адбываюцца “памілаванне” і дэпартацыя.