
Ужо сёньня: быў зацьверджаны першы Статут ВКЛ
29 верасьня 1529 году быў зацьверджаны першы Статут Вялікага Княства Літоўскага, першы збор законаў фэадальнага права, помнік старабеларускай юрыдычнай думкі і пісьменнасьці. У арыгінале меў назву «Права писаные даны панству Великому Князьству Литовскому, Рускому, Жомойтскому и иных через наяснейшого пана Жикгимонта з божее милости короля полского, великого князя литовского, руского, пруского, жомойтского, мазовецкого и иных».
Статут быў падрыхтованы на аснове кадыфікацыі і сыстэматызацыі норм мясцовага звычаёвага права, пастаноў судовых і дзяржаўных установаў, Судзебніка 1468 году і прывілеяў.
Больш пра падзеі дня ў гісторыі Беларусі і сьвету чытайце тут: https://smarturl.click/JnR4q