Якім атрымаўся падручнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў МГУУ апошнім нумары часопіса Rocznik Cen…

Якім атрымаўся падручнік па гісторыі Беларусі для студэнтаў МГУ

У апошнім нумары часопіса Rocznik Centrum Studiów Białoruskich гісторык Андрэй Калядка апублікаваў рэцэнзію на дапаможнік «История белорусских земель и белорусского государства. Краткий очерк (Под ред. В. В. Даниловича, О. В. Солоповой, Санкт-Петербург 2023, 102 с.)». Гэта першы з 1991-га сумесны расійска-беларускі дапаможнік для вну, які створаны для студэнтаў гістарычнага факультэта МГУ.

«Першае знаёмства са зместам навучальнага дапаможніка выклікае лёгкі шок. Уся гісторыя Беларусі да 1991 г. увайшла ў раздзел з назвай Гісторыка-геаграфічная даведка», – піша аўтар. У апошняй канфліктныя тэмы хаваюцца.

Напрыклад, няма аніводнага слова аб вайне паміж Расійскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай 1654 – 1667 гг. Прапушчаны сюжэт пра гвалтоўнае масавае перасяленне «вызваленага» праваслаўнага насельніцтва ў Маскоўскую дзяржаву і пра тое, як праз беларускіх майстроў і кніжнікаў у Расію пранікаў еўрапейскі ўплыў.

Працяг ніжэй