Чатыры гады з дня гібелі Андрэя Зельцара28 верасня 2021 года ў Мінску падчас «спецаперацыі» КДБ быў …

Чатыры гады з дня гібелі Андрэя Зельцара

28 верасня 2021 года ў Мінску падчас «спецаперацыі» КДБ быў застрэлены малады супрацоўнік кампаніі EPAM. Ён адмовіўся адчыняць дзверы КДБшнікам і ў адказ на ўзлом кватэры стрэліў са зброі. Улады імгненна назвалі яго «тэрарыстам».

Яго «віна» ў тым, што ён меў мужнасць адкрыта дэманстраваць сваю пазіцыю — публікаваць фота з бела-чырвона-белым сцягам. У вачах рэжыму гэтага дастаткова, каб зрабіць чалавека небяспечным злачынцам.

Смерць Андрэя пакінула глыбокі след у душах беларусаў. Шмат хто выказваў спачуванні ягонай сям’і — і за гэта быў затрымары. Рэжым пакараў нават тых, хто проста напісаў каментар!

Тая трагедыя паказала, што ў сённяшняй Беларусі любы, хто не падтрымлівае Лукашэнку і думае інакш, можа быць абвешчаны ворагам і здраднікам. Але памяць пра Андрэя жыве. І яго забойцы абавязкова будуць пакараныя.