ЦВК Малдовы выключыла прарасейскую партыю «Moldova Mare» з парламенцкіх выбараўРашэнне прынялі пас…

ЦВК Малдовы выключыла прарасейскую партыю «Moldova Mare» з парламенцкіх выбараў

Рашэнне прынялі пасля абвінавачанняў у выкарыстанні нядэклараваных сродкаў, замежных грошай і подкупу выбарнікаў. Старшыня партыі Вікторыя Фуртунэ назвала гэта палітычным пераследам і паабяцала абскардзіць рашэнне ў Апеляцыйным судзе.

Партыя «Moldova Mare» мае прарасейскую арыентацыю: яе фінансаванне часткова паступала з Расеі, а палітычная рыторыка лідаркі Фуртунэ прадугледжвае аднаўленне адносін з Масквой. Дзейнасць партыі звязваюць з бізнесменам Іланам Шорам, які хаваецца ў Маскве.

Гэта ўжо другая прарасейская партыя, якую выключылі з выбарчай кампаніі ў апошнія дні; раней была забароненая партыя «Сэрца Малдовы» з падобнымі абвінавачаннямі.