ДэкамунізацыяПакуль у Беларусі не толькі спакойна жывуць савецкія камуністычныя дзеячы, у тым ліку з…
Пакуль у Беларусі не толькі спакойна жывуць савецкія камуністычныя дзеячы, у тым ліку злачынцы, але нават неасавецкая сістэма жыве, у Чэхіі скарачаюць пенсіі былым камуністычным функцыянерам. Першыя з лістапада 2026 года.
Да гэтага часу меншыя выплаты атрымалі 177 высокапастаўленых чыноўнікаў былой камуністычнай партыі Чэхаславакіі. Цяпер гэта тычыцца і кіраўнікоў аддзелаў у партыйным апараце, членаў кантрольна-рэвізійных камісіі, супрацоўнікаў апарата бяспекі, палкоўнікаў і маёраў памежнай аховы і ваенізаваных фарміраванняў, такіх як Народныя Міліцыі, якія дзейнічалі на працоўных месцах. Ніжэйшыя пенсіі будуць прызначаны членам партыйнага апарату, адказным за кантроль дзейнасці касцёлаў, сакратарам па ідэалагічных пытаннях і афіцэрам, якія ўдзельнічаюць у змаганні з так званымі ўнутранымі ворагамі.
Спіс будзе падрыхтаваны і перададзены ў пенсійныя органы Інстытутам вывучэння таталітарных рэжымаў (USTR).