Тры гады зачынены Чырвоны касцёл у МінскуРоўна тры гады таму, у ноч на 26 верасня 2022 года, у Чырв…
Роўна тры гады таму, у ноч на 26 верасня 2022 года, у Чырвоным касцёле ў Мінску здарыўся таямнічы пажар. З часам рэжым абвясціў пра неабходнасць рэканструкцыі, якая пачалася толькі ў чэрвені 2025 года. Алк невядома, калі вернікі змогуць вярнуцца ў храм.
Гісторыя Чырвонага касцёла — гэта не толькі пра мур і дах. Падчас пратэстаў 2020 года храм стаў месцам, дзе людзі шукалі прытулак і падтрымку, дзе малітва гучала разам з крыкам праўды. І менавіта таму сёння ўлады робяць усё, каб гэты сімвал заставаўся закрытым.
У Беларусі ідуць татальныя рэпрэсіі супраць каталіцкіх вернікаў. Ксяндзы Генрык Акалатовіч і Анджэй Юхневіч сёння знаходзяцца за кратамі як палітвязні. Каталіцкі касцёл у Беларусі ў 2020 годзе не падтрымаў Лукашэнку і яго рэпрэсіі супраць народа. І ў прынцыпе ніколі не падтрымліваў дыктатарскі рэжым.
Мы перакананыя: Чырвоны касцёл зноў адкрые свае дзверы для вернікаў і застанецца месцам, дзе жыве вера, праўда і надзея.
Свабоду палітвязням! Жыве Беларусь!