У Мінску вуліцу назвалі ў гонар кагэбіста, які загінуў падчас штурму кватэры Зельцара: “герой” ці ах…

У Мінску вуліцу назвалі ў гонар кагэбіста, які загінуў падчас штурму кватэры Зельцара: “герой” ці ахвяра ўнутранай памылкі?

26 верасня 2025 года Мінскі гарадскі савет дэпутатаў ухваліў рашэнне: у жылым комплексе «Паўночны бераг» з’явіцца вуліца імя старшага лейтэнанта КДБ Дзмітрыя Федасюка. Паводле афіцыйнай версіі, ён загінуў 28 верасня 2021 года ад кулі праграміста Андрэя Зельцара падчас штурму яго кватэры ў рамках «спецаперацыі па выяўленні асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці». Рэжым падае гэта як «памяць героя», каб «выхоўваць патрыятызм».

Аднак вядома іншае: Федасюка, верагодна, выпадкова застрэліў калега, а Зельцара забілі як «непажаданага сведку». Абодвум было па 31 годзе — трагедыя, якую рэжым ператварыў у прапаганду. Замест расследу — вуліца «герою», а Зельцара абвясцілі «тэрарыстам». Гэта не ўшанаванне, а здзек: КДБ штурмуе апазіцыю, а потым «святкуе» свае рэпрэсіі.

Мая краіна Беларусь