Вялікія дроны над аэрапортам Капенгагена: спыненыя палётыАд двух да чатырох «вялікіх дронаў» былі за…

Вялікія дроны над аэрапортам Капенгагена: спыненыя палёты

Ад двух да чатырох «вялікіх дронаў» былі заўважаныя над аэрапортам Капенгагена, а пасля паблізу ад яго, паведамляюць дацкія СМІ са спасылкай на паліцыю. Гэта змусіла дыспетчараў аэрапорта спыніць прыём самалётаў. Людзі чакаюць вылетаў (на фота з сацыяльных сетак), а на прыём паветраныя судны накіроўваюць у іншыя аэрапорты Даніі.

Прыналежнасць дронаў пакуль не называецца, але і без словаў вядома, якая краіна можа за гэтым стаяць.

UPD. Амаль адначасова дрон быў зафіксаваны і над вайсковым аб’ектам у Осла, сталіцы Нарвегіі. У сувязі з гэтым затрыманыя два грамадзяніны Сінгапура.