Памёр апошні з братоў Бельскіх — вядомых партызанаўПайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох б…
Пайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох братоў, якія ў часы ІІ усясьветнай вайны заснавалі ў Налібацкай пушчы найбуйнейшы габрэйскі партызанскі рух у Эўропе — свой атрад, які яшчэ называлі «Лясным Ерусалімам». Атрад заснавалі браты Бельскія — Тувія, Асаэль, Зусь і Арон. Звыш тысячы чалавек уратаваліся ў ім ад Галакосту. Туды бралі ня толькі ўзброеных людзей, а ўсіх, каго маглі ўратаваць.
Пра сьмерць Арона паведаміла старонка The legacy of the Belsky brothers.
Браты пасьля вайны адправіліся ў Польшчу, а адтуль у Ізраіль. Затым жылі ў ЗША. Пра братоў здымалі фільмы і пісалі кнігі, а ў Савецкім Саюзе іхную дзейнасьць пачалі замоўчваць.
На здымку Арон Бельскі ў Налібацкай пушчы ў ліпені 2019 году на сустрэчы нашчадкаў сяброў атраду.