Беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута намінавалі на прэмію Сахараваhttps://smarturl.click/7vaDXЭўр…

Беларускага палітвязьня Анджэя Пачобута намінавалі на прэмію Сахарава

https://smarturl.click/7vaDX

Эўрапейскі парламэнт абвясьціў кандыдатаў на прэмію Сахарава 2025 году, якую прысуджаюць за заслугі ў абароне правоў чалавека.

Сярод намінантаў — беларускі палітвязень, журналіст і сябра Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пачобут.

Беларусы тройчы станавіліся ляўрэатамі прэміі Сахарава

• У 2004 годзе — Беларуская асацыяцыя журналістаў.

• У 2006-м — Аляксандар Мілінкевіч, лідэр дэмакратычнай апазыцыі.

• У 2020-м — Дэмакратычная апазыцыя Беларусі, у тым ліку Каардынацыйная рада і Сьвятлана Ціханоўская.