23 верасня 1924 нарадзіўся Артур Вольскі —актыўны ўдзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху канца Х…

23 верасня 1924 нарадзіўся Артур Вольскі —актыўны ўдзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху канца ХХ – пачатку ХХІ ст

Пісьменнік, перакладчык. Стваральнік паэтычных і празаічных зборнікаў для дзяцей і дарослых, аўтар п’есы-казкі «Сцяпан — вялікі пан», якая — пакладзеная на музыку Юрыем Семянякам — сталася першай беларускай дзіцячай аперэтай.

Сын пісьменніка Віталя Вольскага, бацька музыкі і мастака Лявона Вольскага.

Уваходзіў у склад некалькіх Соймаў БНФ, узначальваў Беларускае дэмакратычнае аб’яднанне ветэранаў вайны.