
Дэвайсы маладосці ад фаварытак Лукашэнкі. «Бюро» даведалася, што кампанія
Марыі Васілевіч і
Алены Казак пастаўляе абсталяванне для медыцынскіх клінік і б’юты-салонаў.
Нядаўна мы расказалі, што экс-дэпутатка Марыя Васілевіч і асабістая доктарка-анестэзіёлаг кіраўніка Беларусі Алена Казак зарэгістравалі фірму «Амалем». На сёння Васілевіч і Казак прапаноўваюць пакупнікам прадукцыю з Расіі, Паўднёвай Карэі і Іспаніі, а таксама вучаць персанал працаваць на гэтых апаратах.
Алена Казак не пачаткоўка ў б’юты-сферы. @zerkalo_io пісала, што ў 2024 годзе яна стала аднаасобнай уладальніцай салона Antiage Сlinic, які прапаноўвае кліентам амаладжальныя і іншыя касметалагічныя і дэрматалагічныя працэдуры.
Хто амбасадарка Antiage Сlinic Алены Казак, і як яна звязана з Лукашэнкам – чытайце на сайце “Бюро”.