#картыбссрУ міжваенныя гады адміністрацыйны падзел БССР часта мяняўся: у 1920-я гады Беларусь падзял…

#картыбсср
У міжваенныя гады адміністрацыйны падзел БССР часта мяняўся: у 1920-я гады Беларусь падзялялася на акругі, якія складаліся з раёнаў, якія ў сваю чаргу складаліся з сельсаветаў. Межы і колькасць акругаў пастаянна мяняліся. Прыклад такіх зменаў адлюстраваны ў артыкуле з газеты “Звезда” №152 за ліпень 1927 года.
У 1930 годзе акругі былі ліквідаваныя і падзел рэспублікі пайшоў на раёны і сельсаветы. У 1935 годзе некалькі акругаў у памежнай зоне было адноўлена (Полацкая, Лепельская, Слуцкая і Мазырская), але большая частка краіны працягвала складацца з раёнаў, падпарадкаваных непасрэдна сталіцы. У 1938 годзе былі ўведзены вобласці, якія з’яўляліся па сутнасці адроджанымі акругамі і якія са зменамі існуюць і дагэтуль.