
Чаму масы абіраюць папулістаў?
У сучасным свеце папулізм становіцца ўсё больш папулярным феноменам, які выкарыстоўвае чалавечыя эмоцыі, страхі і незадаволенасць. Гэта ідэалогія, якая падкрэслівае канфлікт паміж «народам» і «элітай», а яе лідары абяцаюць простыя рашэнні складаных праблем. Яны выкарыстоўваюць незадаволенасць грамадзян, гуляючы на эмоцыях замест фактаў, і дзякуючы сваёй харызме ствараюць ілюзію блізкасці, што асабліва эфектыўна ў эпоху сацыяльных сетак.
Аднак, як паказвае вопыт, у тым ліку беларускі, папулізм часта вядзе да аслаблення дэмакратычных інстытутаў і аўтарытарызму, бо канцэнтруе ўладу ў руках аднаго лідара. Сапраўдная дэмакратыя патрабуе балансу і дыялогу, а не «моцных лідараў».
Што вы думаеце наконт гэтага?
Мая краіна Беларусь