
«Трэба быць карыснай», — былая палітзьняволеная Натальля Дуліна аб’явіла набор на курс італьянскай мовы
https://smarturl.click/DYjk0
«Фармуем „дарослыя“ групы ўзроўняў A2, B1, B2. Калі будзе патрэба — адкрыем групу C1. Заняткі будуць праходзіць раз на тыдзень, онлайн. Узроўні A2, В1, B2 — бясплатна. C1 — зь невялікай даплатай», — паведаміла Натальля Дуліна.
Выкладае італьянскую Натальля Дуліна амаль 30 гадоў, навучыла гэтай мове сотні чалавек. Жанчына згадвае, што і ў СІЗА давала ўрокі сяброўкам, якія цікавіліся італьянскай.