Праваслаўе ў міжваеннай Польшчы і БССР (СССР)Па стане на 1938 год на ўсю БССР засталіся 3 — тры! — а…

Праваслаўе ў міжваеннай Польшчы і БССР (СССР)

Па стане на 1938 год на ўсю БССР засталіся 3 — тры! — адкрытыя царквы: у Бабруйску, Оршы і Мазыры. У іх служылі завербаваныя НКВД агенты, у задачу якіх уваходзіла выяўляць вернікаў­-актывістаў. У гэты ж самы час на тэрыторыі Заходняй Беларусі працягвалі дзейнічаць больш за 1000 праваслаўных цэркваў. Праваслаўныя святары працягвалі выкладаць рэлігію ў школе нароўні з каталіцкімі, праваслаўныя капеланы працавалі ў Войску Польскім нароўні з каталіцкімі.

Па стане на 1938 год у БССР заставаліся на свабодзе ўсяго 2 (два) праваслаўныя святары і 13 былых святароў, якія былі адракліся сану. Усе яны стаялі на ўліку ў НКВД. Усе астатнія святары, манахі і епіскапы былі расстраляныя або, у лепшым выпадку, адпраўленыя ў канцлагеры. Былі разбураныя сотні храмаў: у тым ліку ў Мінску і Віцебску.

Крыніца