Сёння мы хочам распавесці пра Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, старшынём якога быў Мікалай Статкев…

Сёння мы хочам распавесці пра Беларускае згуртаванне вайскоўцаў, старшынём якога быў Мікалай Статкевіч.

Беларускае згуртаванне вайскоўцаў было створанп 20 жніўня 1991 года. Арганізацыя ставіла перад сабой мэту правесці рэформы ў войску, зрабіць яго сапраўды беларускім, ажыццявіць беларусізацыю і выхоўваць вайскоўцаў як патрыётаў беларускай дзяржавы.

Адна з першых і самых знакавых акцый БЗВ адбылася 8 верасня 1992 года: вайскоўцы прынялі прысягу на вернасць Беларусі. Гэта здарылася ў Дзень беларускай вайсковай славы, у гадавіну Аршанскай бітвы. Гэтыя падзеі сталі сімвалам таго, што беларускія афіцэры хочуць служыць сваёй краіне, а не чужой імперыі.

На жаль, дзейнасць БЗВ была недоўгай. Рэпрэсіі і агульная палітычная атмасфера ў краіне не давалі магчымасці для развіцця арганізацыі. У 2000 годзе яна не прайшла перарэгістрацыю і была ліквідаваная. Тым не менш, яе дзейнасць засталася ў гісторыі як важны крок беларускага Адраджэння.

Жыве Беларусь!