Улады Эстоніі заявілі пра парушэнне сваёй паветранай прасторы расейскімі МіГ-31Паведамляецца, што т…

Улады Эстоніі заявілі пра парушэнне сваёй паветранай прасторы расейскімі МіГ-31

Паведамляецца, што тры вынішчальнікі парушылі мяжу над Фінскім залівам і правялі ў паветры над тэрыторыяй Эстоніі прыкладна 12 хвілінаў.

МЗС балтыйскай краіны ўручыў ноту пратэсту часоваму паверанаму ў справах Расеі. У знешнепалітычным ведамстве назвалі інцыдэнт «беспрэцэндэнтна дзёрзкім».