Генпракуратура хоча прызнаць ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй»У выпадку прыняцця заявы генпракурора …

Генпракуратура хоча прызнаць ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй»

У выпадку прыняцця заявы генпракурора дзейнасць ВНУ ў Беларусі будзе цалкам забароненая, а выкарыстанне яе сімволікі – будзе карацца.

Паводле Генпракуратуры, ЕГУ нібыта рыхтуе беларусаў «да заходніх сцэнарыяў трансфармацыі палітычнай сістэмы» і супрацоўнічае з камандай Святланы Ціханоўскай і Аб’яднаным пераходным кабінетам. Таксама ўніверсітэт абвінавачваюць у «дэстабілізацыі сацыяльна-палітычнай сітуацыі» і сувязях з замежнымі спецслужбамі.

ЕГУ быў заснаваны ў 1992 годзе ў Менску, але пасля закрыцця беларускімі ўладамі ў 2004-м працягнуў працу ў Вільні. У жніўні 2025 года яго сайт і сацсеткі ўжо прызналі ў Беларусі «экстрэмісцкімі матэрыяламі».

Падрабязнасці — па спасылцы