Ужо стала вядома, што Міколу Статкевіча зноў затрымалі. І таксама як некалі трымаюць у няволі ў Глыбокім, у Беразвечча.
Некалі там знаходзіўся базыльянскі кляштар, які фундаваў у 1638 годзе Юзаф Корсак, а збудаваў у сучасным выглядзе ў 1760-я гады Ян Тобія Дыдэрштэйн. Яшчэ ў 1773 годзе заснавалі там школу. Пасля Полацкага сабору і ліквідацыі расійскай адміністрацыяй грэка-каталіцкай (уніяцкай) царквы, храм і кляштар перайшлі ва ўладанне Расейскай Праваслаўнай Царквы. У міжваенны час там месціўся польскі Корпус Аховы Памежжа. У 1939 годзе, пасля ўварвання саветаў, там была створаная вязніца НКУС (НКВД), а ў 1941 чэкісты здзейснілі расстрэлы парад уцёкам ад немцаў, якія апошнія таксама там расстрэльвалі. Ужо пасля Другой сусветнай вайны, савецкія камуністы вырашылі разарбаць святыню, а ў храме стварыць вязніцу асаблівага рэжыму. У мурах базыльянскага кляштара цяпер калонія №13.