«Лукашэнка, Караеў, Карпянкоў і іншыя могуць быць прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці за злачынст…
Група незалежных экспертаў па сітуацыі ў Беларусі апублікавала новы даклад, у якім пацвярджаецца: парушэнні правоў чалавека ў краіне носяць шырокамаштабны і сістэматычны характар, а напады на грамадзянскае насельніцтва не з’яўляюцца выпадковасцю і з’яўляюцца часткай дзяржаўнай палітыкі, якая гадамі накіраваная на падаўленне іншадумства.
Паводле даклада:
Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:
«Гэты дакумент яшчэ раз пацвярджае: злачынствы супраць чалавечнасці ў Беларусі — не выпадковасць, а дзяржаўная палітыка. Міжнародная супольнасць павінна разглядаць вышэйшых чыноўнікаў рэжыму як персанальна адказных. Беспакаранасць немагчымая — і ні дыпламатычны імунітэт, ні пасада не могуць абараніць ад правасуддзя».
Прэзентацыя даклада адбудзецца ў гэтую пятніцу ў Жэневе. З яго тэкстам можна азнаёміцца па спасылцы.