
«Супрацоўніцы Акрэсьціна мараць стаць палітычнымі ў Польшчы». Паплечнік Статкевіча Сяргей Спарыш пра жыцьцё за кратамі і ўзровень рэпрэсіяў
https://smarturl.click/Re1m9
Сяргея Спарыша затрымалі ў чэрвені 2020 году, калі ў Менску і іншых беларускіх гарадах яшчэ не пачаліся шматтысячныя акцыі пратэсту. Праз больш чым 5 гадоў яго вызвалілі і вывезьлі разам зь іншымі вязьнямі за мяжу.
Свабода распытала актывіста пра самае цяжкае за кратамі, уплыў санкцыяў на Беларусь і апошнюю размову з Статкевічам.