Колькі новых палітвязняў у Беларусі дадалося з пачатку году, а колькі выйшла на волю па памілаванні?…

Колькі новых палітвязняў у Беларусі дадалося з пачатку году, а колькі выйшла на волю па памілаванні? 170 «выйшлі», 283 «зайшлі»

З 18 студзеня ў Беларусі адбыліся 9 хваляў памілавання палітзняволеных — агулам было вызвалена 170 чалавек, пішуць праваабаронцы. Адзначым, што на волю магло выйсці менш палітвязняў, бо ў ліпені і верасні агулам на волю выйшаў 31 зняволены і толькі частка з іх была «асуджана паводле экстрэмісцкіх артыкулаў»

За гэты час 283 чалавекі атрымалі статус палітвязня.