Як падтрымаць вызваленых палітзняволеных: збор сродкаў і дапамога ў Вільнюсе

Мінск Навіны

Як падтрымаць вызваленых учора палітзняволеных?

Увесь дзень учора мы сачылі за навінамі, пакуль там з’яўляліся імёны людзей, што выйшлі на волю.

Большасць ужо даехалі да Вільнюса і, магчыма, рыхтуюцца да сустрэч з роднымі. У найбліжэйшым часе ім давядзецца аднаўляцца і будаваць жыццё на новым месцы.

Дапаможам?

BYSOL запусціў збор на патрэбы вызваленых палітзняволеных. Кожны і кожная зможа атрымаць €1000, але таксама трэба будзе пакрыць медычныя і іншыя выдаткі. Ужо сабрана €80.000, але збор працягваецца.

«Дапамога» прыняла некаторых палітвязняў у сваім шэлтары «Замак». З дадатковымі грашыма шэлтар зможа прыняць больш людзей і стане больш камфортным для жыхароў.

Таксама шэлтар у Вільнюсе ёсць у «Краіны для жыцця». Яго выдаткі выраслі ў некалькі разоў. Каб забяспечыць усіх самым неабходным, тэрмінова збіраюць 2 500 €.

У аднаўленні і рэсацыялізацыі палітзняволеным дапаможа ініцыятыва «Вольныя».

Калі вы можаце дапамагчы ў якасці ментара (-кі) у Вільнюсе, звяжыцеся з «Краінай для жыцця» ці «Дапамогай».

У «Дапамогі» ў Вільнюсе ёсць гуманітарны склад. Вы можаце аднесці туды рэчы, якія спатрэбяцца вызваленым людзям.

Іншыя ініцыятывы, што падтрымліваюць палітзняволеных, можаце знайсці на сайце.

Жыве Беларусь!