“На сёння магчымыя такія вызваленні або ніякія наогул”. Спецыялістка па палітычнай камунікацыі, дачк…

“На сёння магчымыя такія вызваленні або ніякія наогул”. Спецыялістка па палітычнай камунікацыі, дачка палітзняволенай Настасся Касцюгова далучылася да абмеркавання тэмы, ці нармальна вызваляць людзей з турмаў з умовай прымусовай дэпартацыі.

“Як дачка палітвязня, якой далі велізарны, надмерны тэрмін, я магу сказаць, што для мяне лепшы той працэс, які магчымы, а не той працэс, які тэарэтычна быў бы ідэальны. Больш за тое, я на сувязі з мамай [паліталагіняй Валерыяй Касцюговай]. Яна не хацела б з’язджаць з Беларусі, яна хацела б застацца. Але калі такой магчымасці не будзе, яна ўсё ж аддасць перавагу выйсці і з’ехаць”.

Касцюгова спрачаецца з тым, што ёсць нейкі “правільны” спосаб вызвалення вязняў. Яна ўпэўненая, што гэта ілжывая дыхатамія.

“… У рэальнасці ёсць такі, які на сёння магчымы, і больш ніякага іншага няма. Той, які на сёння магчымы, павінен працягвацца. Пры гэтым, ён ніякага не спыняе ад таго, каб хацець большага: хацець спынення рэпрэсій, аднаўлення ў правах, магчымасці бяспечна вярнуцца дадому. Я таксама ўсяго гэтага хачу. Але я разумею, што прама зараз атрымаць адразу ўсё з гэтага няма магчымасці”.

Касцюгова нагадвае: дыктаваць умовы вызвалення людзей не могуць нават ЗША. І заклікае абіраць магчымае, а не пажаданае.

Дарэчы, 16 верасня Настасся Касцюгова будзе ў эфіры @euroradio! Вы можаце рыхтаваць свае пытанні адносна яе пазіцыі.