
Алексіевіч выказалася пра вызваленьне і высылку палітвязьняў
https://smarturl.click/dwXO3
13 верасьня ў Бэрліне прайшла публічная сустрэча зь дзьвюма нобэлеўскімі ляўрэаткамі — беларускай пісьменьніцай Сьвятланай Алексіевіч і сузаснавальніцай расейскага “Мэмарыяла” Ірынай Шчарбаковай, перадае DW.
Алексіевіч сярод іншага казала пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў.
• «Ніхто па-сапраўднаму не вызваляе гэтых людзей: калі іх адпускаюць, то тут жа дэпартуюць. Дык гэта вызваленьне ці новае катаваньне? Я лічу, што новае катаваньне».
• «Статкевіч вельмі моцны, прыгожы чалавек. Але патрабаваць такой сілы ад усіх людзей, якія ў турмах, можа, і нельга»
• «Гэта [прашэньне аб памілаваньні — РС] толькі папера для дыктатара. Самае галоўнае — каб яны засталіся жывыя: для сваіх дзяцей, маці, жонак і мужоў».
• «Нельга дапусьціць, каб правілы для нашага ўнутранага сьвету і маралі дыктаваў дыктатар».