Як выглядаюць камэры турмы «Валадаркі», якую нядаўна закрыліКолішні палітвязень, журналіст Ягор Марц…

Мінск Навіны

Як выглядаюць камэры турмы «Валадаркі», якую нядаўна закрылі

Колішні палітвязень, журналіст Ягор Марціновіч паведаміў, што знайшоў падборку актуальных здымкаў з турмы на вуліцы Валадарскага, якую цяпер разьбіраюць пасьля «перасяленьня» вязьняў у новую турму, што пабудавалі ў Калядзічах.

«Людзей ужо няма, але нары засталіся. Дзе-нідзе адбілі сьцены і падлогу. Спачатку я ўсумніўся — можа, гэта камэры з нейкага іншага СІЗА? Але карцінкі з прагулачнымі дворыкамі сапраўды валадарскія, таму схільны верыць усяму пакету здымкаў. Хто там быў, той нічога незвычайнага ня ўбачыць. А астатнія могуць ацаніць колькасьць месца на чалавека. У такіх умовах некаторыя жылі нават не месяцамі, а гадамі», — напісаў Марціновіч.