Беларускія праваабаронцы запатрабавалі расьсьледаваць сьмерць палітвязьня Андрэя Паднябеннагаhttps:/…
Пяць буйнейшых праваабарончых арганізацый Беларусі выступілі з сумеснай заявай з нагоды сьмерці палітвязьня Андрэя Паднябеннага, якога знайшлі павешаным у папраўчай калёніі № 15 ў Магілёве.
Яны выказалі свае патрабаваньні:
да Генэральнай пракуратуры і Сьледчага камітэту — распачаць крымінальную справу па факце сьмерці Андрэя Паднябеннага, правесьці аб’ектыўнае і ўсебаковае расьсьледаваньне для выяўленьня прычын гэтай трагедыі і паінфармаваць грамадзкасьць аб яго выніках;
паінфармаваць аб выніках расьсьледаваньня сьмерцяў іншых палітычных зьняволеных у беларускіх турмах;
забясьпечыць належную мэдыцынскую і псыхалягічную дапамогу ў месцах прымусовага ўтрыманьня;
да супрацоўнікаў пэнітэнцыярных устаноў, іншых дзяржаўных устаноў, якія ажыцьцяўляюць прымусовую ізаляцыю і іх кіраўніцтва — выкананьня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і міжнародных абавязацельстваў па забесьпячэньні аховы жыцьця і здароўя асоб, пазбаўленых волі і тых, хто знаходзяцца ў ізаляцыі.