«У Польшчы ўжо стаяць кібэртанкі», — віцэ-прэмʼер Кшыштаф ГаўкоўскіУлады Польшчы заявілі, што ўварв…

«У Польшчы ўжо стаяць кібэртанкі», — віцэ-прэмʼер Кшыштаф Гаўкоўскі

Улады Польшчы заявілі, што ўварваньне дронаў суправаджалася хваляй дэзынфармацыі. І назвалі 7 асноўных наратываў, якія разьвіваліся прапагандыстамі з Усxоду.

1️⃣ «Дзяржава не папярэджвае грамадзян пра пагрозу».

2️⃣ «Украінцы ўцягваюць Польшчу ў вайну» — і таму, маўляў, ня зьбілі іх яшчэ над сваёй тэрыторыяй.

3️⃣ «Польскае войска не гатовае да абароны» — бо зьбіла лічаныя дроны.

4️⃣ «Урад хоча перакласьці адказнасьць за абарону на NATO».

5️⃣ «Расея не адказвае за атаку» — бо, маўляў, ня мае з гэтай атакі ніякай выгады.

6️⃣ «Зьнішчэньне дронаў аслабляе абарону» — бо расходуюцца каштоўныя боепрыпасы.

7️⃣ «Польшча ў стане вайны з Расеяй». (Каб выклікаць паніку ў грамадзтве).

Сярод іншых прыкладаў прыводзіцца і пазыцыя ўладаў Беларусі пра тое, што яны не датычныя да інцыдэнту.