З беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітвязні, сярод іх грамадзяне Літвы і заходніх краін

Мінск Навіны

З беларускіх турмаў вызваленыя 52 палітвязні

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа. Ён заявіў, што сярод вызваленых ёсць у тым ліку грамадзяне Літвы і заходніх краін.

Усе вызваленыя вязні ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Літвы.

Прозвішчы гэтых людзей пакуль не называліся. Сярод іх ёсць «дзеячы апазіцыі, журналісты, удзельнікі пратэстаў».