
У Чырвоным моры пашкоджаныя падводныя оптавалакновыя кабелі. Гэта запавольвае трафік, якім праз Блізкі Усход абменьваюцца азіяцкі і еўрапейскі рэгіёны.
Пра абрыў кабеляў паведаміла карпарацыя Microsoft — папярэдзіўшы, што з затрымкамі могуць сутыкнуцца карыстальнікі яе воблачнай платформы Azure. Што стала прычынай пашкоджання кабеляў, кампанія не ўдакладніла.
Чырвонае мора — найважнейшы тэлекамунікацыйны маршрут, які злучае Еўропу з Афрыкай і Азіяй. Раманаваць падводныя кабелі ў гэтым раёне цяжка праз рэгулярныя напады еменскіх хусітаў на караблі.