Большасць беларусаў у расейскай арміі ва Украіне маюць судзімасці — «Кіберпартызаны»

Мінск Навіны

Большасць беларусаў, якія ваююць ва Украіне на баку Расеі, маюць судзімасці

Як адзначаюць «Кіберпартызаны», асноўны набор агрэсара ідзе сярод былых і цяперашніх вязняў.

Станам на пачатак 2025 года ў расейскай арміі служылі мінімум 742 беларусы, хоць рэальная лічба можа быць вышэй, бо некаторыя маюць двайное грамадзянства.

Нягледзячы на крымінальны артыкул за найміцтва ў Беларусі, супраць беларусаў, якія ваююць на баку Расеі, справы не заводзяцца. У той час, як пераследуюць тых, хто ваюе на баку Украіны.

Падрабязнасці — па спасылцы