
«Орша 1514. Плячо ў плячо перамагаем»
Сёння, у гонар дня памяці перамогі ў Бітве пад Оршай, у Кіева-Пячэрскай Лаўры адбылася ўрачыстасць. Байцы Палка імя Кастуся Каліноўскага і байцы 30-й АМБр імя князя Канстанціна Астрожскага, а таксама прадстаўнікі Украіны, Літвы і Польшчы сабраліся, каб ушанаваць байцоў той бітвы і цяперашняй вайны.
Полк імя Кастуся Каліноўскага віншуе ўсіх з гэтым вялікім святам. Толькі разам да перамогі!