4 верасня — Дзень беларускага пісьменстваСвята, якое мусіла б нагадваць пра нашу мову, літаратуру і…

4 верасня — Дзень беларускага пісьменства

Свята, якое мусіла б нагадваць пра нашу мову, літаратуру і культурную самабытнасць. Але ў Беларусі яно ўсё часцей ператвараецца ў дэкарацыю з урачыстымі прамовамі і канцэртамі для пратакола.

Улада, якая пераследуе пісьменнікаў і журналістаў, сёння будзе «святкаваць» пісьменства.
У краіне, дзе забароненыя кнігі, ліквідуюцца выдавецтвы, а мова гучыць усё радзей у афіцыйнай прасторы, гучаць словы пра «захаванне культурнай спадчыны».

Сапраўднае ж свята — там, дзе беларускае слова жыве: у самвыдаце, на эміграцыі, у сэрцах і галовах людзей, якія працягваюць пісаць, выдаваць і чытаць па-беларуску.

Мая Краіна Беларусі