
Беларус, які ўдзельнічаў у дывэрсіі ў Мачулішчах, цяпер пад арыштам ва Ўкраіне. І вось чаму
https://smarturl.click/xVk8Q
У Кіеве затрымалі грамадзяніна Беларусі паводле падазрэньня ў незаконным набыцьці і захоўваньні з мэтай далейшага продажу 2,44 кіляграма асабліва небясьпечнага псыхатропнага рэчыва PVP.
Згодна з Крымінальным кодэксам Украіны, яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін ад 9 да 12 гадоў з канфіскацыяй маёмасьці. Падазраваны адмаўляе віну.
Як стала вядома Свабодзе, ідзецца пра беларуса, які ўдзельнічаў у дывэрсійнай апэрацыі Службы бясьпекі Ўкраіны на аэрадроме ў Мачулішчах пад Менскам, у выніку якой быў пашкоджаны расейскі самалёт А-50 (такі, як на фота).
Сам беларус катэгарычна аспрэчвае датычнасьць да інкрымінаванага яму злачынства.