
Ужо сёньня: спаўняецца 44 гады палітвязьню Максіму Знаку
4 верасьня 1981 — нарадзіўся
Максім Знак, юрыст, літаратар, палітвязень. Знак быў прадстаўніком штабу экс-банкіра
Віктара Бабарыкі, які прэтэндаваў на пасаду прэзыдэнта, а таксама сябрам першага складу Каардынацыйнай рады па ўрэгуляваньні палітычнага крызісу ў Беларусі. 6 верасьня 2021 году Знака асудзілі на 10 гадоў пазбаўленьня волі паводле арт. 361 («Заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»), арт. 357 («Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам), арт. 361-1 («Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім») Крымінальнага кодэксу.
Палітвязень знаходзіцца ў рэжыме інкамунікада (бяз сувязі з вонкавым сьветам) зь лютага 2023 году.
Пра іншыя падзеі 4 верасьня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі можна прачытаць тут https://smarturl.click/vdGz8