
У Беларусі зьбіраюцца завочна судзіць экс-каліноўца Максіма Шабуцкага
https://smarturl.click/p21lX
Следчы камітэт паведаміў, што супраць былога добраахвотніка палка Каліноўскага, блогера і былога сябра Каардынацыйнай рады Максіма Шабуцкага пачалі спэцыяльнае вядзеньне. Гэта значыць, яго зьбіраюцца судзіць завочна.
Яму выставілі абвінавачаньні ў 18 артыкулах Крымінальнага кодэксу: ад «масавых беспарадкаў» і «паклёпу» да «стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня» і «змовы дзеля захопу ўлады», перадае «Позірк».
Шабуцкі далучыўся да палку Каліноўскага ў канцы 2022 году, пакінуў яго ў 2023-м.
У 2024-м яго абралі ў Каардынацыйную раду, але ў студзені 2025-га ён пакінуў яе «з асабістых прычынаў».
Да 2020 году Шабуцкі працаваў у структурах Міністэрства ўнутраных справаў.
Завочна асудзілі ўжо больш як 150 чалавек, якія знаходзяцца за мяжой.