Ініцыятыва MALDZIS выкупіла франкамоўнае выданне кнігі Казіміра Семяновіча 1651 года

Мінск Навіны

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла кнігу «Вялікае майстэрства артылерыі» Казіміра Семяновіча

Ініцыятыва MALDZIS выкупіла франкамоўнае выданне «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» («Artis Magnae Artilleriae pars prima») Казіміра Семяновіча, надрукаванае ў Амстэрдаме ў 1651-ым годзе. Гэтая праца, напісаная рукою беларуса, — помнік навуковай і вайскова-тэхнічнай літаратуры сусветнага значэння, паведамляецца на сайце ініцыятывы.

Упершыню кніга «Вялікае майстэрства артылерыі, частка першая» выйшла ў свет у Амстэрдаме ў знакамітым выдавецтве Яна Янсана (Johannes Janssonius) у 1650-ым годзе на лацінскай мове.

Падрабязней. Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.