30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні …

30 жніўня — Міжнародны дзень ахвяраў гвалтоўных зьнікненьняў. Што вядома пра гвалтоўныя зьнікненьні апанэнтаў Лукашэнкі?

https://smarturl.click/Re2bD

Юры Захаранка (былы міністар унутраных спраў) — зьнік 7 траўня 1999 году.

Віктар Ганчар (экс-кіраўнік ЦВК) і Анатоль Красоўскі (бізнэсовец) — зьніклі 16 верасьня 1999 году.

Дзьмітры Завадзкі (тэлеапэратар) — зьнік 7 ліпеня 2000 году.

Нягледзячы на наяўныя сьведчаньні і доказы, афіцыйнае сьледзтва па гэтых справах было спынена. Міжнародная супольнасьць, у тым ліку ЗША і ЭЗ, наклала санкцыі на шэраг беларускіх чыноўнікаў, якіх падазраюць у дачыненьні да гэтых злачынстваў.

У 2019 годзе былы баец САХР МУС Юры Гараўскі заявіў, што ўдзельнічаў у выкраданьнях і забойствах Захаранкі, Ганчара і Красоўскага. Нягледзячы на яго паказаньні, улады Беларусі адмовіліся аднаўляць расьсьледаваньне.