
27 жніўня — Дзень нараджэння Караля Гутэн-Чапскага
Сёння, 27 жніўня, мы адзначаем дзень нараджэння Караля Гутэн-Чапскага (1860–1904) — выдатнага грамадскага дзеяча і менскага гарадскога галавы, які адыграў вырашальную ролю ў пераўтварэнні сталіцы.
Кіруючы Менскам з 1890 па 1901 год, ён ператварыў яго з правінцыйнага мястэчка ў сучасны еўрапейскі горад. Менавіта дзякуючы яго намаганням у Менску з’явіліся першая конка, электрастанцыя і тэлефонная сетка. Ён таксама заснаваў першы ламбард і пабудаваў гарадскі шпіталь, імкнучыся палепшыць жыццё гараджан.
Караль Гутэн-Чапскі застаецца ў гісторыі як адзін з самых паспяховых кіраўнікоў Менска, чый унёсак у развіццё горада адчуваецца і сёння.
Мая краіна Беларусь