Люстрацыя прадстаўнікоў сілавога блоку Адна з катэгорыяў асобаў, якія пройдуць люстрацыю, згодна з п…

Люстрацыя прадстаўнікоў сілавога блоку

Адна з катэгорыяў асобаў, якія пройдуць люстрацыю, згодна з падрыхтаваным праектам, — праваахоўныя органы і органы дзяржбяспекі Беларусі.

Яны адыгрываюць цэнтральную ролю ў рэпрэсіўнай сістэме рэжыму: разганяюць мірныя пратэсты з ужываннем гвалту; праводзяць незаконныя затрыманні і ініцыююць сфабрыкаваныя крымінальныя пераследы; прымаюць рашэнні аб затрыманнях і ўтрыманні пад вартай.

Хто трапляе ў катэгорыю «сілавы блок»?
міліцыя;
спецпадраздзяленні МУС;
органы пракуратуры;
следчы камітэт;
КДБ і іншыя.

Што будзе патрэбна зрабіць, каб застацца ў прафесіі?

Кожны, хто захоча працаваць у інтарэсах дэмакратычнай Беларусі, пройдзе працэдуру самадэкларавання. Трэба будзе сумленна адказаць на пытанні ў анкеце пра месца працы, пасаду і функцыі ў перыяд дзеяння рэжыму Лукашэнкі.

Што можна зрабіць для гэтага ўжо цяпер?
Фіксуйце загады. Асабліва калі яны звязаныя з палітычным ціскам.
Адмоўцеся альбо абмяжуйце ўдзел у рэпрэсіях.
Азнаёмцеся з канцэпцыяй люстрацыі для Беларусі. Калі ў вас ёсць прапановы — звяжыцеся з Офісам Святланы Ціханоўскай.
Досвед кожнага і кожнай важны для фарміравання справядлівых крытэрыяў.

Падрабязней пра працэдуру люстрацыі — у папярэднім пасце.

Люстрацыя — шанец на аднаўленне даверу да вашай прафесіі з боку грамадзянаў і грамадзянак Беларусі.