
У Польшчы заявілі, што бесьпілётнік, які ўпаў у краіне, праўдападобна, прыляцеў з боку Беларусі
Вельмі падобна, што бесьпілётнік, які ўпаў ва ўсходняй Польшчы, прыляцеў з боку Беларусі, заявіў журналістам акруговы пракурор Любліну Гжэгаж Трусевіч, піша Reuters.
Раней улады Польшчы ўжо абвінавацілі РФ у правакацыі пасьля падзеньня дрона. На ўсходзе Польшчы ў ноч на сераду ўпаў і ўзарваўся бесьпілётны лятальны апарат. Гэта адбылося падчас расейскага ўдару дронамі па тэрыторыі Ўкраіны. Прадстаўнікі ўладаў Польшчы пасьля заявілі, што гаворка ішла пра расейскі ўдарны бесьпілётнік.
Здымак зь відэа каналу TVP